Наш спорт

Тайландскі бокс (ці муай-тай)

Гэта старажытны від спорта, які з’явіўся на планеце яшчэ да нараджэння Хрыстова. У перакладзе гэта азначае “свабодны бой”. І першапачаткова муай-тай сапраўды у мнгім быў падобны да сучасных змяшаных адзінаборстваў.

Паводле сучасных правілаў, баец можа наносіць удары рукамі (задзейнічаны ўвесь баксёрскі арсенал), нагамі (дазваляецца ўсё тое ж, што і ў каратэ), локцямі і каленямі. Дазваляюцца і цэняцца скруткі ў стойцы. Аднак паводле правілаў муай-тай, нельга  дужацца ў партэры. Балявыя прыёмы амаль не дазваляюцца. Гэта галоўнае адрозненне муай-тай ад папулярнага сёння ММА (змяшаных адзінаборстваў). Ад кікбоксінга тайландскі бокс адрозніваецца наяўнасцю ўдараў локцямі і каленямі, клінчам. Ногі ў муай-тай цэняцца больш за рукі.

Аматарскія двубоі праводзяцца па формуле тры раўнды па тры хвіліны. Баец абараняе галаву шлемам, локці ― налакотнікамі, голені ― шчыткамі. Натуральна, выкарыстоўваюцца капа, бінты для абароны рук, баксёрскія пальчаткі і бандаж, які прыкрывае пах. Прафесійныя паядынкі праводзцца па формуе 3 раўнды па 3 хвіліны ці пяць раўндаў па тры хвіліны. Абарончая амуніцыя мінімальная ― капа, бінты, пальчаткі і бандаж. 

Кікбоксінг

Даволі малады від спорту, пачаў развівацца ў ЗША толькі ў 1960-х гадах. Калі тлумачыць дасціпна, у гэтым відзе спорту дазвалюцца ўдары рукамі (як у боксе) і нагамі (як у каратэ). Любыя элементы барацьбы ― не дазваляюцца.

Існуюць розныя раздзелы кікбоксінга. У Беларусі пераважна развіваецца самы жорсткі ― лоў-кік. Дазваляюцца ўсе ўдары рукамі і нагамі , у тым ліку ― па сцёгнах. Абмежавання сілы ўдараў няма. Падкрэслім, што ў Беларусі паспяхова развіваюць так званыя “сольныя кампазіцыі”.

У 1990-х гадах сусветную вядомасць здабыла японская версія кікбоксінга K-1. Ад класічага амерыканскага кікбоксінга яна адрозніваецца тым, што ў ёй дазволены ўдары каленямі. K-1 называюць японскім варыянтам тайскага боксу. Толькі клінч тут дазваляецца мінімальна, а удары локцямі цалкам забаронены. Самыя прэстыжныя сусветныя шоў у асноўным сёння праводзяцца па правілах K-1 і муай-тай.