Віталь Гуркоў здабыў пояс Чэмпіёна свету Kunlun Fight!

5 лістапада ў Кітаі адбыўся турнір Kunlun Fight 66, у межах якога у двух вагавых катэгорыях – да 61,5 і да 75 кг – у турніры-васьмёрке байцы з розных краін змагаліся за тытул Чэмпіёна свету па версіі аднаго з самых прэстыжных прамоўшэнаў у кікбоксінгу. У вагавай катэгорыі да 75 кг тытул Чэмпіёна свету і пояс Kunlun Fight здабыў Віталь Гуркоў, атрымаўшы перамогу у трох паядынках за вечар!