Трое байцоў з “Патрыёта” едуць на чэмпіянат свету па муай-тай (ФОТА)

 

 

Спаборніцтвы адбудуцца ў шведскім Енчопінгу з 19 па 28 траўня

На чэмпіянат свету едзе блізу 2000 удзельнікаў. Зборная Беларусі не вязе аптымальны склад юніёрскай і жаночай зборных. А вось мужчынская каманда будзе паўнавартаснай.  

Ад СК “Патрыёт” выступяць Дзяніс Ганчаронак (91 кг) і Марыя Валент (60 кг).

Удзел у спаборніцтвах Віталя Гуркова (75 кг) быў пад пытаннем.  Да справы падключыліся фанаты байца, якія за некалькі гадзін сабралі для яго грошы. Але скончылася тым, што кіраўніцтва зборнай усё ж знайшло магчымасць прафінансаваць з дзяржбюджэту ўдзел байца ў чэмпіянаце. 

Заслужаны майстар спорту Дзяніс Ганчаронак 

Заслужаны майстар спорту Віталь Гуркоў 

Марыя Валент і яе знакаміты муж Дзмітрый Валент