Раманкевіч і Спадаранка бяруць медалі чэмпіяната свету і перамагаюць у профбаях

Бацы “Патрыёта” ўдала выступаюць на прэстыжных міжнародных стартах.

На чэмпіянаце свету па кікбоксінгу (WAKO), які прайшоў у Бялградзе напрыканцы кастрычніка, Пётр Раманкевіч (91 кг) дайшоў да фінала і заняў другое месца. У вельмі канкурэнтным двубоі ён саступіў толькі добра вядомаму сербу Пагонісу. На тых жа спаборніцтвах Макс Спадаранка (71 кг) узяў бронзавы медаль.

Вярнуўшыся са збораў нацыянальнай каманды і з чэмпіянату свету, абодва байцы правялі па адным прафесійным двубоі.

Напрыканцы лістапада Пётр Раманкевіч у межах прамоўшна Kunlun у Кітаі накаўтаваў у другім раўндзе мясцовага байца.   

5 снежня ў Таліне Макс Спадаранка па пунктах перамог вядомага расійскага байца Аляксея Дадонава.