Першае беларускае золата муай-тай у гісторыі Сусветных Гульняў – у Віталя Гуркова!

У ліпені ў польскім Уроцлаве прайшлі Сусветныя Гульні, у склад якіх пасля прызнання ў снежні 2016 года Міжнародным Алімпійскім Камітэтам быў уключаны новы від спорту - муай-тай. У кожнай вагавой катэгорыі за ўзнагароды змагаліся 8 спартсменаў, якія атрымалі ліцэнзіі па выніках выступаў у найбуйнейшых турнірах пад эгідай IFMA. У выніку ўпартай барацьбы першае золата Сусветных Гульняў у гэтай дысцыпліне ў скарбонку зборнай Беларусі прынёс баец Спартыўнага клуба «Патрыёт» Віталь Гуркоў!