Гуркоў — чэмпіён свету, Ганчаронак стаў другім, не прайграўшы ніводнага бою

На чэмпіянаце свету па муай-тай у шведскім Енчопінгу (IFMA) выступілі тры байцы “Патрыёта”. Марыя Пімахова на гэты раз не прабілася на п’едэстал, хоць была блізкай да гэтага.

Віталь Гуркоў (75 кг) стаў чэмпіёнам свету. Пры гэтым наш баец у фінале не пакінуў шанцаў вядомаму тайскаму прафесіяналу Super X — зорцы “Тайфайту”. Да сустрэчы з Гурковым баец не прайграваў цягам чатырох гадоў.

Відэа двубою

Дзяніс Ганчаронак (91 кг) таксама ўпэўнена шоў па сетцы чэмпіянату. Але ў фінал яго не дапусцілі з-за праблемаў з ціскам. Таму толькі срэбра.