Чэмпіянат Еўропы па муай-тай 2017: у "Патрыёта" золата і бронза!

З 14 па 21 кастрычніка ў Парыжы прайшоў Чэмпіянат Еўропы па муай-тай. У складзе Нацыянальнай зборнай Беларусі было тры прадстаўніка Спартыўнага клуба “Патрыёт”: Павел Доўгі, Марыя Жук і Дзіяна Емяльянава. У выніку Марыя заваявала бронзавы медаль, а Дзіяна Емяльянава падтвердзіла свой лідарскі статус у вагавай катэгорыі +75 кг і стала Чэмпіёнкай Еўропы!