8 байцоў СК “Патрыёт” прымуць удзел у хатнім Чэмпіянаце Свету па муай-тай

З 3 па 12 траўня Беларусь упершыню прымае Чэмпіянат Свету па муай-тай. Спартыўны клуб «Патрыёт» зрабіў вялікі ўнёсак: амаль чвэрць зборнай Беларусі – байцы нашага клуба.

У самым прэстыжным класе А ад СК «Патрыёт» пазмагаюцца:

Сагіф Гасанаў (51 кг), трэнер А.Ю.Янчанка

Эдуард Міховіч (57 кг), трэнеры Д.Б.Пясецкі і С.Гідулян  (клуб «Golden Victory»)

Віталь Гуркоў (75 кг), трэнеры Д.Б.Пясецкі і К.М.Маханькоў

Дзяніс Ганчаронак (91 кг), трэнер Д.Б.Пясецкі

Марыя Жук (54 кг), трэнер Д.А.Андрушкевіч

Анастасія Малчанская (71 кг), трэнер Д.А.Андрушкевіч

Дзіяна Емяльянава (75+ кг), трэнеры Д.Б.Пясецкі і В.І.Няхайчык

У класе В СК “Патрыёт” прадстаўляе Павел Доўгі (57 кг), трэнер Д.А.Андрушкевіч.