Умовы сяброўства

Трэніравацца у клубе “Патрыёт” можа любы чалавек, незалежна ад нацыянальнасці і рэлігійных поглядаў. Галоўная ўмова ― адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў.Наяўнасць медыцынскай даведкі абавязковая. Не кожны наведвальнік “Патрыёта” ― прафесійны спартсмен. Фізічную форму і здароўе тут падтрымліваюць людзі з розных прафесій. “Патрыёт” з’яўляецца грамадскай арганізацыяй.

Штомесячны сяброўскі ўнёсак складае 60 рублёў. Гэты ўнёсак адзін з найменшых у Мінску і ў пераважнай большасці ідзе на арэндныя платы за памяшканні.

Выбраць спецыяліста, у якога б вы хацелі займацца, магчыма ва ўкладцы “Трэнеры”.  Азнаёміцца з адрэсамі залаў, дзе праводзяцца трэніроўкі, магчыма ў раздзеле “Расклад трэніровак”. Знайсці кароткую інфармацыю пра байцовыя віды спорту, прапанаваныя "Патрыётам", можна ў раздзеле "Наш спорт".