Павел Турук

Інтэркантынентальны чэмпіён IKA

Год нараджэння: 1986

Катэгорыя: 80 кг

Краіна: Беларусь

Рост: 180 см.

Інтэркантынентальны чэмпіён IKA (2014)

Чэмпіён свету па кікбокінгу (WAKO, 2009)

Чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу сярод прафесіяналаў (EMT, 2009)

***

Павел Турук ― адзін з наймацнейшых прафесійных байцоў клуба “Патрыёт”. Яго аматарская кар’ера не была феерычнай з-за таго, што ухіл рабіўся на тайскі бокс, які не надта падыходзіў да манеры Паўла. Пэўны час таму ён пачаў рабіць стаўку на прафесійныя двубоі. І хоць іх было няшмат,Турук паспеў сустрэцца і годна супрацьстаяць самым топавымі байцам свету ― напрыклад, Арцёму Левіну і Аляксандру Сцецурэнку. А ў 2014-ым годзе ў Лас-Вегасе Павел заваяваў пояс Інтэркантынентальнага чэмпіёна па кикбоксингу ў версіі IKA, адолеўшы байца з ЗША Шона Ярбаруха.