Год нараджэння: 1984.
Катэгорыя: суперцяжкая.
Рост: 184 см.
Краіна: Азербайджан/Беларусь.
Баец прамоўшанаў K-1 і Legend.
Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў па К-1 (KOK, 2010).
Чэмпіён Еўрапейскага Гран-пры К-1 (2009).
Чэмпіён свету па муай-тай (IFMA ― 2006, WAKO ― 2004).
***
Забіт нарадзіўся на мяжы Азербайджана і Грузіі ― у паселішчы Джандар. Але вырас у Мінску. З восьмага класа ён пачаў займацца тайскім боксам у Дзмітрыя Пясецкага. У 2006 годзе ў складзе зборнай Беларусі Забіт двойчы перамог на чэмпіянатах свету па муай-тай. І перайшоў у прамоўшан К-1, зрабіўшыся там зоркай.
Трэба патлумачыць, што байцом суперцяжкага дывізіёну Забіта Самедава на вока не назавеш. Але ўжо ў канцы 2000-х яму ўдавалася перамагаць такіх сусветных зорак, як Рэй Сэфа. Супернікі часта былі цяжэйшымі за нашага байца на 10, 20, 30 кг. У 2013-ым годзе ў межах турніра Legend у Маскве Забіт з трэцяй спробы накаўтаваў зорнага мараканца Бадра Хары. А праз некалькі месяцаў там жа перамог Мэлвіна Мануфа з Mike’s Gym.