Дзяніс Ганчаронак

Заслужаны майстар спорту Беларусі

Год нараджэння: 1988.

Катэгорыя: 91 кг.

Рост: 191 см.

Краіна: Беларусь.

Чэмпіён свету па муай-тай у версіі IFMA (2007, 2008, 2009, 2011, 2012, 2014).

Шматразовы Чэмпіён Еўропы па муай-тай у версіі IFMA.

Пераможца Сусветных гульняў адзінаборстваў (2010).

***

Дзяніс Ганчаронак нарадзіўся ў Асіповічах. А калі ва ўзросце 17 год перамог на дарослым чэмпіянаце Беларусі, пераехаў у Мінск. Калі меркаваць па чэмпіянатах свету муай-тай, то Дзяніс з’яўляецца адным з самых тытулаваных цяжаў усходняй Еўропы. Прафесійных баёў у яго кар’еры пакуль было няшмат, аднак усе яны выходзілі надзвычай яркімі. Што тычыцца прафесійнага рынгу, Дзяніс Ганчаронак з’яўляецца адным з самых перспектыўных тайбаксёраў і кікбаксёраў свету ў цяжкай вагавай катэгорыі.